Будынак паліклінікі — будынак паліклінікі ў Мінску па вуліцы Мяснікова, 26.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1928—1931 гадах па праекце архітэктара Герасіма ЯкушкіДом офицеров, геофак БГУ, Академия наук. Какие еще символы конструктивизма сохранились в Минске . Адзін з першых у Беларусі спецыялізаваных будынкаў лячэбных устаноў. Першапачаткова паліклініка, пасля кардыялагічны дыспансер, цяпер ў будынку размешчана Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.
Архітэктура Будынак Г-падобны ў плане, з роўнымі па даўжыні крыламі, на тарцах якіх размешчаны амаль квадратныя ў плане 2—3-павярховыя аб’ёмы са схільнымі дахамі. Аб’ёмы злучаны двухпавярховай вуглавой часткай, якая на галоўным фасадзе вырашана паўкругам. Крывалінейны абрыс надае кампазіцыі будынка пластычнасць і выразнасць. Фасады тарцовых аб’ёмаў пазбаўлены дэкору, у вуглавой частцы прасценкі вылучаны рустам. Найбольш складаную канфігурацыю плана і кампаноўку памяшканняў мае аб’ём паўночна-ўсходняга тарца. У ім 2 уваходы, галоўны злучаны непасрэдна з лесвічнай клеткай, якая выступае на фасадзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліца Мяснікова (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Няміга Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:1931 год у Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Герасіма Якушкі