Людавіт (забіты ў ) — князь панонскіх харватаў (каля 810—823).

Галоўная крыніца інфармацыі пра Людавіта — Аналы каралеўства франкаўАналы каралеўства франкаў.

Людавіт, магчыма, сын свайго папярэдніка ВайнаміраCroatian rulers , узначаліў барацьбу харватаў супраць франкаў. У 819 годзе ён разбіў войскі франкаў і пры падтрымцы славенцаў над войскамі саюзніка франкаў — жупана далмацінскіх харватаў Борны. Паходы супраць Людавіта, прадпрынятыя франкамі ў 820 і 821 гадах, не мелі поспеху. Аднак у 822 годзе, калі ў Панонскую Харватыю было накіравана новае шматлікае войска франкаў, Людавіт быў вымушаны адступіць у Далмацыю, дзе ў наступным годзе быў забіты адным са сваякоў Борны.

Пераемнікам забітага князя ў Панонскай Харватыі стаў Уладзін, сын аднаго з папярэднікаў Людавіта — Сіліміра.

Спасылкі Leaders of Pannonian Croatia

Катэгорыя:Князі харвацкія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя