Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У савецкі час у будынку быў дзіцячы сад.
Архітэктура Аднапавярховы мураваны будынак. Пабудаваны як гарадскі асабняк. Вылучаецца з усёй забудовы вуліцы. Кампазіцыйны акцэнт дома чатырохкалонны дарычны порцік з трохвугольным франтонам, у тымпане якога — лучковы аконны праём. Па бакавых фасадах несапраўдныя порцікі з дарычнымі пілястрамі. Галоўны фасад фланкіраваны 2 паўкруглымі эркерамі, паміж якімі трохчвэртныя калоны дарычнага ордара. Будынак завершаны карнізам з паяском сухарыкаў.
Мемарыяльныя дошкі
На будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Пятра Машэрава, які жыў у ім 1955—1959 гадах.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца Карла Маркса (Брэст)