Іван Станіслававіч Тэртэль, або Церцель (нар. , в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-лейтэнант (2020).

Біяграфія Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клубаnashaniva.by.

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2010).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусьbelta.by.

У студзені 2021 года Ігар Макар, былы намеснік камандзіра баявой групы падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў плана замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе.

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін Іван Тэртэль неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як намеснік старшыні КДБ. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці намесніка старшыні Тэртэль быў «адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі»COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against BelarusBeschluss 2012/642/GASP des Rates vom 15. Oktober 2012 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus Nr. 215.

31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.

6 лістапада 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ і экс-старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсій і запалохванняў дзяржаўнага апарату пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў. З-за гэтага жа Тэртэля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Таксама Тэртэль з 2021 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША з 21 чэрвеня 2021 года.

У сакавіку 2022 года ён трапіў пад санкцыі Японіі, а ў кастрычніку — Украіны.

Сям’я Сын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Брат — Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней — камандзір Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ).

Прозвішча Прозвішча мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені Ter-telas. Ёсць латышскія прозвішчы Tertels, Tertelis, літоўскі тапонім Terteliai.

Узнагароды Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2001), ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2012), ордэн «За службу Радзіме» II ступені, ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі» (2025)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2025 года № 456 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША