Сявежскае княства () — з XIV стагоддзя княства ў валоданні Пястаў, залежных ад чэшскай дзяржавы. У 1312-1337 і 1443-1790 гадах - княства ў складзе Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. З 1443 года мясцовымі князямі лічыліся кракаўскія біскупы.

Геаграфія Межы княства мелі натуральны характар і складаліся наступным чынам: вусце ракі Камянічкі на поўначы, на поўдні і захадзе рэчышча ракі Брыніцы пры яе ўпадзенні ў Чорнаю Пшэмшу на мяжы з Сілезіяй, на ўсходзе рэчышча Варты і даліна рэк Мітрэнгі ў раёне Хрушчаброду і ракі Чорнай Пшэмшы на паўднёвым усходзе. Да канца існавання ў склад княства ўваходзілі 85 вёсак і мястэчак, замак і 3 гарады: Севеж, Чэлядзь і Казягловы. Гэтыя гарады налічвалі па 1 тыс. жыхароў.

Манархі (1312-1600) Мешка Бытамскі, 1312-1328 Уладзіслаў Бытамскі, 1328-1337 Казімір І Сілезскі, 1337-1358 Болька II Малы, 1359-1368 Пшэмыслаў І Нашак, 1368-1410 Вацлаў І Сілезскі, 1410-1443 Збігнеў Алясніцкі, 1443-1455 Тамаш Стшэмпіньскі, 1455-1460 Якаў з Сянно, 1461-1463 Ян Грушчынскі, 1463-1464 Ян Лутэк, 1464-1471 Ян Жэшоўскі, 1471-1488 Фрэдэрык Ягелончык, 1488-1503 Ян Канарскі, 1503-1524 Пётр Таміцкі, 1524-1535 Ян Лятальскі, 1536-1537 Ян Хаенскі, 1537-1538 Пётр Гамрат, 1538-1545 Самуіл Мацееўскі, 1546-1550 Анджэй Зебжыдоўскі, 1551-1560 Філіп Паднеўскі, 1560-1572 Францішак Красінскі, 1572-1577 Пётр Мышкоўскі, 1577-1591 Ежы Радзівіл, 1591-1600

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Сілезскія княствы