Акіноры Накаяма (; ) — японскі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету. Па колькасці залатых алімпійскіх узнагарод ва ўсіх відах спорту сярод усіх азіяцкіх спартсменаў саступае толькі свайму партнёру па зборнай Японіі Саваа Ката.

За спартыўную кар’еру Акіноры заваяваў 6 залатых медалёў, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Выступаў як у складзе каманды ў якасці лідара, так і індывідуальна. У 2005 годзе імя Акіноры Накаяма было ўключана ў Сусветную залу славы гімнастыкі (Аклахома-Сіці, ЗША). У цяперашні час з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Японскай Асацыяцыі гімнастыкі.

Зноскі

Катэгорыя:Гімнасты Японіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Японіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы