Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі (нар. , ) — беларускі вучоны, доктар эканамічных навук (1978), прафесар (1981).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута. У 1987—1993 гадах — рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю.
З 1994 года ў Санкт-Пецярбургу: працаваў у палітэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў.
Аўтар шэрага навуковых прац.
Літаратура Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 714.
Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДПУ Катэгорыя:Рэктары ВНУ Расіі Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Расіі