Мару́на пахучая, дзяра́чка (Galium odoratum) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30 см з тонкім паўзучым карэнішчам і з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, чатырохграннае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае па краі, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе — па 8). Каля асновы кальчакоў маецца кольца са шчацінак. Кветкі белага колеру, з чатырма пялёсткамі, у шышкападобных мяцёлках. Плод — падвойны арэшак з кручкападобнымі шчацінкамі.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Еўропы і Азіі, таксама ў АлжырыGalium odoratum (L.) Scop. // Plants of the World Online — Kew Science . Расце ў цяністых лясах, зарасніках, парках і садах на вільготных глебах. Мезафіт, мезатроф, эўтроф.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў РасііGalium odoratum (L.) Scop. // ИАС «ООПТ России» .
Гаспадарчае значэнне Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 185.
Спасылкі
Galium odoratum (L.) Scop. // ИАС «ООПТ России» Galium odoratum (L.) Scop. // Plants of the World Online — Kew Science
Маруна Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1771 годзе