Чаро́тніца трыснёгападобная (Phalaris arundinacea) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—2,5 м з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, шырокалінейнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і з язычком, шурпатае па краі і знізу. Суквецце — мяцёлка даўжынёй да 20 см, зеленаватага або бледна-фіялетавага колеру, палевая ў цяністых месцах. Кветкавыя каласкі маюць даўжыню 3,5—6 мм і складаюцца з трох кветак. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Туніс) і востраве МадэйраTaxon: Phalaris arundinacea L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах (Паўднёвая Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Амерыка, Мексіка, Гавайскія астравы і інш.).
Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф. Марозаўстойлівая расліна, добра пераносіць доўгае затапленне. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, узлесках вільготных лясоў, у пойменных і прыбярэжных хмызняках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, у парках, садах, агародах. Цвіце ў чэрвені.
Гаспадарчае значэнне Вырошчваецца ў якасці кармавой расліны (да цвіцення). Разнавіднасць з бела-паласатым лісцем, вядомая пад назвай «шаўковая трава», — дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Спасылкі
Phalaroides arundinacea (L.) Rauschert. — Канареечник тростниковидный, двукисточник, шелковая трава, житовник // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе