Юзаф Трубовіч ( — ) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч, быў найстарэйшым каталіцкім святаром у БеларусіПамёр найстарэйшы каталіцкі святар у Беларусі Юзаф Трубовіч.

Біяграфія Нарадзіўся 6 студзеня 1926 года на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 года. Пасля пасвячэння 20 гадоў працаваў у Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.

У 1988—1992 гадах быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а наступныя сем гадоў быў пробашчам катэдральнай парафіі Святога Францішка Ксаверыя ў ГроднеУ Гродне памоляцца за спачылага ксяндза Юзафа Трубовіча ў першую гадавіну смерці.

З 1999 года з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Памёр 26 чэрвеня 2020 года. Пахаваны 30 чэрвеня ў Гродне на прыкасцёльным цвінтары касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы МарыіАдышоў у вечнасць кс. прэлат Юзаф Трубовіч (дапоўнена).

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Постаці латвійскага каталіцтва Катэгорыя:Постаці Гродна Катэгорыя:Каталіцкія святары