Барыс Андрэевіч Кожыхаў (, Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 па 1970 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам ва Уральскім філіяле Іпрамашпрама ў Златавусце. З 1970 года — галоўны архітэктар аддзела ў Саюзмашпраекце, аб’яднанні БелОМА, будаўнічага аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Аўтарампрампраекце ў Мінску.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Ім быў запраектаваны комплекс будынкаў НДІ ў Іжэўску (1965), шэраг вытворчых карпусоў (1970), заводакіраўніцтва машынабудаўнічага завода (1971), Дом Саветаў (1973) у Златавусце.
Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): завод бялкова-вітамінавых канцэнтратаў у Наваполацку (1975), станцыя аўтатэхабслугоўвання з адміністрацыйна-бытавым блокам па вул. Купрыянава ў Мінску (1980), вытворчыя будынкі, станцыі аўтатэхабслугоўвання і іншыя прамысловыя аб’екты Мінаўтапрама СССР у розных гарадах краіны.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1969).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Іжэўска Катэгорыя:Архітэктары Златавуста Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі