Сямён Яфімавіч Шпіле́ня ( — ) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, урач, педагог, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1970).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Языль (сучасны аграгарадок у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў вясковую чатырохкласную школу ў 1929 годзе, вучыўся ў школе сялянскай моладзі ў вёсцы Горкі.

У 1931 годзе паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў у 1934 годзе і быў накіраваны ў Ціміразеўскую акадэмію. У 1935—1936 гадах працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі ў вёсцы Горкі. У 1936 годзе паступіў на біялагічны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна, які скончыў у 1940 годзе і застаўся ў аспірантуры пры ім.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у батальён народнага апалчэння інстытута. З сакавіка 1942 года знаходзіўся ў санітарным аддзеле 67-й арміі на Ленінградскім фронцеЛ. П. Чурилов, Ю. П. Строев. Творческий путь Семена Ефимовича Шпилени // 12-я международная научно-практическая конференция по истории медицины и фармации: сборник материалов / Ред. колл.: Э. А. Вальчук (отв. ред.), Е. М. Тищенко (отв. ред.) и др. — Гродно: ГрГМУ, 2012 . Удзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне Ленінграда, зняццю яго блакады, вызваленні Ленінградскай вобласці і Прыбалтыкі.

Пасля вайны займаў пасаду старшага афіцэра ў Ваенна-медыцынскім упраўленні Ленінградскай ваеннай акругі. У 1945—1963 гадах выкладаў біялогію на кафедры біялогіі і паразіталогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1963 годзе абраны на пасаду прафесара, загадчыка кафедры біялогіі Ленінградскага педыятрычнага медыцынскага інстытута.

Памёр у 1998 годзе. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Волкаўскіх могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац у галіне біялогіі і фізіялогіі ядавітых і лекавых раслін, генетыкі, медыцынскай геаграфіі, вывучэнню гарманальных прэпаратаў, эпідэміялогіі хваробы Даўна, па заалагічнай тэматыцы з экалагічнай, эпідэміялагічнай накіраванасцю і інш. Таксама вялікую ўвагу ўдзяляў вучэбна-метадычнай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый.

Аўтар каля 140 навуковых прац, у тым ліку пяці манаграфій. Сярод апублікаванага: Ядовитые растения северо-западной части СССР: пособие для студ. и слушат. фак. повышения квалификации / С. Е. Шпиленя ; Ленинградский педиатрический медицинский институт. — Л.: [б. и.], 1974. — 20 с. Лекарственные и ядовитые растения и их значение в педиатрии / Ленинградский педиатрический медицинский институт; ред. С. Е. Шпиленя. — Л.: ЛПМИ, 1986. — 80 с. Азбука природы: лекарственные растения / С. Е. Шпиленя; Ред. Н. И. Феоктистова; Предисл. Г. А. Баирова. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Знание, 1989. — 221 с. — (Нар. ун-т. Естественнонауч. фак.). Дикорастущие растения и грибы (1994).

Член Усесаюзнага батанічнага таварыства з 1948 года, ганаровы член вучонага савета Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта з 1998 года. Быў членам саветаў Акадэміі навук СССР, Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР, Ленінградскага педагагічнага інстытута.

Узнагароды два ордэны Айчыннай вайны II ступені, два ордэны Чырвонай Зоркі, два медаля «За баявыя заслугі», ордэн «Знак Пашаны», медаль «За абарону Ленінграда», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», нагрудны знак «Ветэран Неўскага пятачка», нагрудны знак «Ветэран Неўскай Дуброўкі» нагрудны знак «Ветэран народнага апалчэння» медаль Акадэміі навук СССР імя П. П. Сямёнава-Цяньшаньскага, медаль Акадэміі навук СССР імя Я. Н. Паўлоўскага.

Памяць Рашэннем Старадарожскага выканаўчага камітэта ад 25 красавіка 2012 г. № 193 «Об установлении специальных стипендий» у ліку іншых стыпендый для навучэнцаў — стыпендыя імя доктара біялагічных навук С. Я. Шпілені. Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару аграгарадка Языль.

Літаратура  — С. 387. 12-я международная научно-практическая конференция по истории медицины и фармации: сборник материалов / Ред. колл.: Э. А. Вальчук (отв. ред.), Е. М. Тищенко (отв. ред.) и др. — Гродно: ГрГМУ, 2012. — 364с. ISBN 978-985-558-072-1

Спасылкі Знакамітыя выпускнікі // Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Языльская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Палаўчэні Гаўрыіла Антонавіча» Санкт-Петербургский государственный педиатрический медицинский университет. История кафедры медицинской биологии. Доктор биологических наук, профессор Шпиленя Семён Ефимович // Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна»

Катэгорыя:Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Члены Рускага батанічнага таварыства Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Блакада Ленінграда Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны