Гершон Трэстман (нарад. , ) − рускі / ізраільскі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску, там жа скончыў школу і Беларускі політэхнічны ін-т. Працаваў слесарам, інжынерам. Пасля редаторских курсаў Маскоўскага паліграфічнага ін-та − рэдактар беларускага выд-ва «Вышэйшая школа». У Ізраілі з 1990 года. Актывіст партыі Наш дом Ізраіль.

Сябра Саюза пісьменнікаў Ізраіля, Садружнасці рускамоўных пісьменнікаў Ізраіля «Сталіца», Міжнароднай федэрацыі рускіх пісьменнікаў. Сябра Міжнароднай акадэміі навук, адукацыі, тэхналогіі і мастацтваў (The International Academy of scienes, education, industry & arts, Каліфорнія, ЗША). У 2017 годзе за дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтваў узнагароджаны залатым медалём Акадэміі.

У 2008 годзе ў газеце «Весці» апублікаваны ўрывак з паэмы Трэстмана «Парадыгма Лібермана», якую арабская грамадскасць расцаніла як абразу арабскага насельніцтва Ізраіля. Гэтая гісторыя шырока асвятлялася ў друку, яна супала з «карыкатурнай інтыфадай», калі дацкая газета «Jyllands-Posten» апублікавала карыкатуру на прарока Мухамеда. Справа разглядалася ў міравым судзе Тэль-Авіва.

Друкаваўся ў перыядычных выданнях і зборніках Расіі, Беларусі, Ізраіля, ЗША, Канады і інш.

Літаратурныя прэміі Прэмія ім. Юрыя Штэрна (2012) Прэмія ім. Юрыя Нагібіна (2014)

Творчасць У вершах Гершона Трэстмана пераважае філасофска-медытатыўная парадыгма; лірычны працяг верша падтрымліваецца сродкамі публіцыстычнай напружанасці мовы і экспрэсіўнай паэтыкай. Такі жанр ў літаратуры прынята называць медытатыўнай лірыкай. Майя Каганская ў пасляслоўі да паэмы «Голем» заве верш Трэстмана «пушкінска-някрасаўскім, які паспяхова прайшоў вывучку рускага мадэрну ХХ стагоддзя і неакласіцызму эпохі постмадэрнізму». Паэма «Голем, Ці апошняе пракляцце Фаўста» пакладзена на музыку вядомым ізраільскім скрыпачом М. Шмітам.

Кнігі «Перешедший реку». − Тель-Авив (1996). «Голем, или Проклятие Фауста». − Москва (2007). «Маленькая страна с огромной историей». Предисл. Авигдора Либермана. − Израиль (2008). «Большая история маленькой страны». − Израиль (2011). «Свиток Эстер». − Иерусалим, «Скопус» (2013). «Земля оливковых стражей». − Иерусалим (2013). «Израильский узел. История страны − история противостояния». − «Книга-Сэфер» (2014). «Земля оливковых стражей». − Иерусалим, Изд. ЕНФ-KKL (2014). «Иов». − Минск. «Новые мехи» (2014). «…Где нет координат. Стихотворения и поэмы». − Иерусалим, «Скопус» (2017). «Книга Небытия». − Минск, «Логвинов» (2019). «Азбука для пожилых детей». - Иерусалим, «Скопус» (2023).

Спасылкі Балада пра выхад Творчая вячарына Гершона Трэстмана Кнігі Гершона Трэстмана

Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Паэты Ізраіля Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі