Анжаліка Аляксандраўна Ют (сцэнічнае імя: Анжаліка, ANGELIKA, Angelika Yutt, Анжелика Ютт; 5 лістапада 1969, Сімферопаль, Крым, УССР, СССР) — украінская, расійская і беларуская оперная, эстрадная, поп-, хаус- і транс-спявачка, вакальны трэнер, вакальны прадзюсар, кампазітар. Яе голас — каларатурнае сапрана.

Бияграфія Анжаліка Ют нарадзілася ў Сімферопалі 5 лістапада 1969 года. Вучылася ў музычнай школе, затым у Сімферопальскім музычным вучылішчы.

У 1988—1989 гады — салістка Крымскага ўкраінскага тэатра драмы і музычнай камедыі. Галоўныя рэпертуарныя ролі: Стася — «Сільва», Ліза — «Марыца», Шурка — «Салодкая ягада».

1990—1991 гады — салістка Маскоўскай абласной філармоніі.

1992 год — салістка ВІА «Чараўніцы»Па куплеце ўсяму свету // Штотыднёвая грамадска-асветніцкая газета «Культура», № 7 (1342), 18.02.2018 — 26.02.2018 г..

1993—1997, 2005 гады — салістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

У 1993 годзе становіцца лаўрэатам міжнародных вакальных конкурсаў «Маладзечна-93» (Маладзечна, 1993 г., 1-я прэмія) і «Вільня-93» (Вільня, 1993 г., Дыпламант), за што газетай «Звязда» была прызнана «Беларусам Тыдня». Удзельніца міжнародных фестываляў «Славянскі базар у Віцебску» і «Беластоцкія Мальвы» (Польшча).

1996 год — выходзіць першы сольны альбом Анжалікі Ют «Бераг Кахання» і першы відэакліп з аднайменнай назвай.

1997—1999 гады — салістка ВІА «Сябры»Список составов ансамбля на сайте ВИА «Сябры» .

1996—1999 — салістка гурта «АНЖАЛІКА».

У 1998 годзе на фестывалі музычных відэакліпаў «Беларускі хіт-парад-98» у дуэце з Уладзімірам Станкевічам становіцца пераможцай у намінацыі «Лепшыя песні года».

З 1999 года пачынае працу над сольным праектам «Анжаліка». З 2002 па 2006 гады праект працуе ў супрацоўніцтве з вядомым маскоўскім прадзюсарам Ігарам Сілівёрставым (прадзюсар гуртоў «ВІРУС», «Стрэлкі»).

З 2006 года праект «Анжаліка» пераходзіць пад крыло кампаніі GlobalsounD ProductionGlobalsounD Production. У 2009 годзе на аўстрыйскім лэйбле Millennium Opera выдаецца эксперыментальны альбом ANGELIKA — «MYSTERY OF TIME», у якім спявачка выконвае творы класічным вакалам (каларатурнае сапрана) у стылях Trance, Progressive House, Ambient, Eurodance. У гэты альбом увайшлі ўпершыню ў свеце вакальна выкананыя Анжалікай Ютт «40-я сімфонія» В. А. Моцарта і «Танец маленькіх лебедзяў» П. І. Чайкоўскага. На сённяшні дзень спявачка з’яўляецца адзінай выканаўцай вакальных версій гэтых твораў.

У 2009 годзе расійская гімнастка Вольга Капранава выступала на чэмпіянатах Свету і Еўропы пад кампазіцыю Анжалікі Ют (ANGELIKA) «Mozart Symphony 40 in dream-mystery» у практыкаваннях са стужкайВыступленне гімнасткі Вольгі Капранавай на этапе Кубка Свету ў Кіеве (2009 г.)

C 2009 г. па 2020 год рознымі сусветнымі лэйбламі было выдадзена больш за 15 альбомаў і сінглаў Анжалікі Ют (пад імёнамі ANGELIKA, ANGELIKA YUTT, Анжелика Ютт), як сольных, так і ў супрацоўніцтве з музыкамі з Расіі, Францыі, Фінляндыі і ЗША. У гэты час кампазіцыі спявачкі неаднаразова падымаліся на першыя пазіцыі розных сусветных чартаў і ўваходзілі ў TOP-100 лепшых кампазіцый амерыканскага музычнага магазіна BeatportЧарты на афіцыйным сайце Анжалікі Ют.

У 2011 годзе выйшаў у свет вялікі сольны альбом спявачкі «Анжаліка — The Best» (BVI Production / Містэрыя Гуку), куды ўвайшлі 7 лепшых альбомаў (90 кампазіцый).

У канцы 2013 года Анжаліка Ют першай з расійскіх артыстаў выканала Дзяржаўны Гімн Расійскай Федэрацыі ў стылі soulГімн Расіі ў стыле Соул. Відэаролік з гэтым варыянтам Гімна выклікаў бурную рэакцыю і абмеркаванне ў сацыяльных сетках«Про нежность без видимого предлога» — журнал Экоград .

Аўтар музыкі і выканаўца Гімна Валачанава, 2019.

Паэт-песеннік, кампазітар, аўтар музыкі і вершаў вялікай колькасці твораў, член Расійскага Аўтарскага Таварыства (РАТ) і Прафесійнага Саюза Пісьменнікаў Расіі.

Педагог па вакале, вакальны прадзюсар. У 2012 г., у якасці вакальнага трэнера супрацоўнічала з праектам «Праспявай!» тэлеканала СТС.

Дыскаграфія

«Бераг Кахання» (1996, TON Records, мк) «Планета Кахання» (1998, TON Records, мк) «Маруся — раз!» (1998, WEST, мк) «Зачараваны Рай» (1999, TON Records, VHS) «Я кахаю» (2002, TON Records, CD) «Над аблокамі» (2003, Promore music / Задыяк, CD) «Бывай» (2006, Містэрыя Гуку, CD) «MYSTERY OF TIME» (2009, Millennium Opera, CD / DVD) «My Surreal Dream» (2010, 2015, Millennium Opera, maxi-single, digital) "FOLLOW ME! (Remixes) "(2011, BVI Production / Містэрыя Гуку / WMA; 2015, Millennium Opera, CD / digital) «Over Clouds» (2012, WMA, digital) «I forgive you» (2012, WMA, digital) «Romantic Breeze vol.1» (2012, WMA, digital) «Romantic Breeze vol.2» (2012, WMA, digital) «THE BEST» (2012, BVI Production / Містэрыя Гуку / WMA, CD / digital) «Love is the Answer» (Xten feat; 2012, Melancholy records, digital) «Spirit of Love» (2012, WMA, digital) «In your Eyes EP» (2013, Astrolabe Recordings, digital) «Love is the Answer (lounge version)» (2013, EXIA, single, digital) «I’ll be with you (chill mix)» (SourCream feat; 2013, Astrolabe Recordings, single, digital) «Classic 4 Dance» (2013, GlobalsounD PC, 2015, Millennium Opera, digital) «Love is the Answer» (2013, Ylla Music / GlobalsounD PC, 2015, Millennium Opera, maxi-single, digital) «Bad Love Story» (VADIM XOROSH feat; 2013, GlobalsounD PC, 2015, Millennium Opera, single, digital) «Dance with me» (Xten feat; 2013, Ylla Music, Compilation «Ylla Club Time», digital) «I’ll be with you» (SourCream feat; 2013, Ylla Music, 2015, Millennium Opera, maxi-single, digital) «I believe» (2013, GlobalsounD PC, digital) «Avenue del Mar» (2013, GlobalsounD PC; 2015, Millennium Opera, digital) «I see you» (DJ Clubactive feat; 2013, Ylla Music/GlobalsounD PC, 2015, Millennium Opera, digital) «Apocalypse in Eden» (2013, Ylla Music, single, digital) «Cafe lounge delight» (2013, Millennium Opera, digital) «Apocalypse in Eden (Ghost mixes)» (2014, Ylla Music/Millennium Opera, single, digital) Russian National Anthem (2014, Millennium Opera, single, digital) «Egyptian Love» (2014, Millennium Opera, EP, digital) «Fantasia del Amor» (2014, Millennium Opera, digital) «Fantasia del Amor (air mix)» (2014, Millennium Opera, digital) «I See You» (2014, B. V. I. Production, CD) «Silence [in your Eyes]» (2015, Millennium Opera, single, digital) «Silence [in your Eyes] (ambient mix)» (2011, 2015, Millennium Opera, single, digital) «Way Back To You» (StyleWave feat., 2015, Millennium Opera) «Apocalypse in Eden (Mixes)» (2015, Millennium Opera, EP, digital) «Tchaikovsky. The Small Swans In The Dance» (2015, Millennium Opera, single, digital) «Spirit of Love» (2015, Millennium Opera, single, digital) «My Angel» (2016, Millennium Opera, single, digital) «It’s Time To Go Home» (Oleg Byonic feat., 2016, Millennium Opera, single, digital) «Radio Hits» (2016, Millennium Opera, digital) «It’s Time To Go Home (Xten Remix)» (Oleg Byonic feat., 2016, Millennium Opera, single, digital) «Love is the Answer (Air Project Remix)» (Xten feat., 2016, Millennium Opera, single, digital) «I see you (Xten Remix)» (DJ Clubactive feat; 2016, Millennium Opera, single, digital) «Выше Неба» (StyleWave feat., 2016, Millennium Opera, single, digital) «Summer Songs» (2016, GlobalsounD Ru Music, digital) «Eurodance 90’s» (2016, GlobalsounD Ru Music, digital) «Eurodance 00’s» (2016, GlobalsounD Ru Music, digital) «Beautiful Coloratura» (Trance & House) (2017, GlobalsounD Ru Music, digital) «Missing You» (Xten feat.) (2017, Millennium Opera, single, digital) «Missing You» (Xten feat., External Love Chill Mix) (2017, Millennium Opera, single, digital) «Missing You» (Xten feat., External Love Ambient Mix) (2017, Millennium Opera, single, digital) «Fata Morgana» (SourCream feat.) (2018, Mondo Records, digital) «In My Dreams (Cillout Only)» (2018, GlobalsounD Ru Music, digital) «Goodbye (Rework 2018)» (2018, GlobalsounD Ru Music, single, digital) « Russian Dance Hits» (2018, GlobalsounD Ru Music, digital) «We Love Eurodance (back In The 90’s)» (2019, Millennium Opera, single, digital, Vladimir Stankevich feat.) «Eurodance in Time» (2019, Millennium Opera, digital, Vladimir Stankevich feat.) «Мой Крым» (2020 ды фейрверк 74, single, digital) «Над аблокамі (NEW VERSION 2020)» (2020 ды фейрверк 74, single, digital) «Above the Clouds (Old & New)» (2020, GlobalsounD Ru Music, single, digital) «Game Over (Eurudance 2020)» (2020, Millennium Opera, single, digital, Vladimir Stankevich feat.)

Фільмаграфія 2012 — «Адвакат» — сведка ГалінаАнонс сериала «Адвокат» (суббота, 1 сентября)

Узнагароды 1993 — фестываль-конкурс «Маладзечна-93», 1-я прэміяМаладзечна-93. 1993 — Міжнародны вакальны конкурс «Вільнюс−93», званне Дыпламанта. 1998 года — «Беларускі хіт-парад-98», 1-е месца, Лепшыя Песні Года.

Чарты 2013, чэрвень, 2-і тыдзень — I see you, DJ Clubactive feat, 1-е месца брытанскага чарта JUNO (progressive house) 2013, чэрвень — I see you, DJ Clubactive feat, 2-е месца чарту «Club Zone» Першага Радыё (Ізраіль) 2013, чэрвень, 4-ы тыдзень — Love is the Answer (original radio edit), 1-е месца брытанскага чарта JUNO (progressive house) 2013, 4 ліпеня — Spirit of Love, 1-е месца брытанскага чарта JUNO (progressive house) 15 ліпеня 2013 — Follow me! (Ambient mix), 51-е месца ў TOP-100 BEATPORT, CHILL OUT 4-ы тыдзень верасня 2013 — Apocalypse in Eden, SourCream feat, 1-е месца брытанскага чарта JUNO (dub-step) Кастрычнік 2013 — Bad Love Story (Звёзды) VADIM XOROSH feat, 2-е месца штотыднёвага чарта радыёстанцыі «Радыус ФМ» (Беларусь) 3 тыдзень лістапада 2013 — My Surreal Dream (ambient mix), 1-е месца брытанскага чарта JUNO (downtempo) 2013, 2 снежня — My Surreal Dream (ambient mix), 29-е месца TOP-100 BEATPORT, CHILL OUT 4 сакавіка 2014 — Apocalypse In Eden (Ghost mix), 1 месца брытанскага чарта JunoDownload ў раздзеле Uplifting Trance 21, 28 мая 2014 — Egyptian Love (original club mix), 1 месца брытанскага чарта JunoDownload ў раздзеле Pop Dance 16 студзеня 2015 — Fantasia del Amor (air mix) — 1 месца брытанскага чарта JunoDownload ў раздзеле Downtempo 16 студзеня 2015 — Egyptian Love — 3 месца мексіканскага чарта SONIDO GLOBAL «TOP 65» YEAR END 2014 26 студзеня 2017 — Beautiful Coloratura (Trance & House), альбом — 24 месца TOP 100 Beatport, Dance 27 студзеня 2017 — Beautiful Coloratura (Trance & House), альбом — 34 месца TOP 100 Beatport, Trance 14 верасня 2017, 12 чэрвеня 2018 — Гімн Расіі (Soul-версія), сінгл — 1 месца iTunes TOP 100 Blues Chart Russia 28 студзеня 2019 — ANGELIKA YUTT & Vladimir Stankevich — We Love Eurodance (back in the 90’s) — 1 месца чарта JunoDownload (Euro Dance / Pop Dance)

Спасылкі Афіцыйны сайт Анжалікі Ют Песни Анжалікі Ют на Яндекс. Музыка: АНЖЕЛИКА, ANGELIKA Анжелика Ютт Афіцыйная старонка на Beatport Афіцыйны канал на YouTube Афіцыйная старонка на Facebook Афіцыйная старонка на SoundCloud Афіцыйная старонка на iTunes Старонка артыста на The Eurodance Enciyclopeadia

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сімферопалі