Ігар Лаўрэнцьевіч Каробкін (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1978 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы электрарухавікоў для сельскай гаспадаркі ў Лунінцы (1978), лёгкіх металічных канструкцый у Маладзечне (1986), 2-я чарга завода халадзільнікаў у Мінску (1984).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя