Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі або Дзмітрый Альбертавіч Падбярэзскі (нар. 1952, Мінск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменнік і тэлевядучы.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ 1974 года. Па заканчэнні ўніверсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».
У 1980-х гадах быў старшынём мінскага клуба аматараў джаза. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года. З 2011 года адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music».
Член журы конкурсных частак польскіх музычных фестываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах, беларускага «Cover King» у 2014 годзе.
Вядомы па працы ў выданнях: сайт «Experty.by», «Белорусская деловая газета», «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», часопіс «Мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара з 2014 года). Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Тузін Гітоў», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-квадрата», «», «» і іншых газет, часопісаў і сайтаў.
У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасля адзінаццаці», «Тэледыскатэка».
У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» і яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцця ўладамі. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» і «Па-за тактам» на радыё «Свабода».
Аўтар «», над якой працаваў больш за шэсць год. Першая прэзентацыя выдання прайшла 2 чэрвеня 2008 года ў мінскім клубе «Графіці». Пасля фаліянт быў прэзентаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе.
Кнігі «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990) «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар) «Сола на саксафоне» «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994) «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар) «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000) «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Вільнюскага ўніверсітэта, 2007; суаўтар) «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008) «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)
Ацэнкі Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», у інтэрв’ю Вользе Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе называў Падбярэзскага адным з «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў».
Вікторыя Папова, журналістка «СБ. Беларусь сегодня», па выніках прэзентацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганні аўтара: «Пра адсутнасць шоу-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зміцер Падбярэзскі». Высокую ацэнку выданню далі і прадстаўнікі рок-істэблішменту: Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую і вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданні вельмі патрэбныя і вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юрый Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сферы нешта такое фундаментальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданне».
У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Змітра Падбярэзскага, бо той «варта піша пра музыку».
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі Зьміцер Падбярэскі на радыё «Свобода» Інтэрв’ю «Sputnik» Кнігі аўтара ў каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта