12 чэрвеня 2020 года ў горадзе Атланта 27-гадовы чорнаскуры амерыканец Рэйшард Брукс прыпаркаваў машыну каля рэстарана Wendy's і стаў у ёй чакаць чэргі, каб зрабіць заказ, не выходзячы з машыны. У машыне Брукс, будучы п’яным, заснуў. Хутка туды прыбылі супрацоўнікі паліцыі, што папрасілі таго ад’ехаць, бо ён замінаў праезду машыну па правілах. Потым Рэйшард прайшоў праверку на алкатэстэр, які пацвердзіў знаходжанне Брукса ў стане алкагольнага ап’янення. Ён стаў супраціўляцца арышту, пасля чаго адзін з паліцэйскіх дастаў тазер. Мужчына выхапіў яго і паспрабаваў прымяніць супраць аднаго з супрацоўнікаў паліцыі, пасля чаго пачаў бегчы. Паліцыянты адкрылі агонь, тройчы стрэліўшы ў яго. Брукс, які атрымаў два агнястрэльных раненні ў спіну, пасля шпіталізацыі памёр ад страты крыві і пашкоджанняў унутраных органаў. Па заключэнні судмедэкспертаў Фултана, смерць была гвалтоўнайhttps://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8721163.

Відэа інцыдэнту шырока транслявалася і праглядалася ў інтэрнэце. На наступны дзень пасля забойства пратэстоўцы спалілі рэстаран Wendy's і некалькі аўтамабіляў. Для разгону пратэстоўцаў паліцыя ўжыла слёзатачывы газhttps://www.interfax.ru/world/713060.

Начальніца паліцыі Атланты Эрыка Шылдс падала ў адстаўку 13 чэрвеня, заявіўшы, што хоча дапамагчы аднавіць давер у грамадстве.

Гарэт Ролф, які страляў у Брукса, быў звольнены з паліцыі горада. Паліцэйскі Дэвін Бронсан, што таксама ўдзельнічаў у затрыманні, адхілены ад аператыўнай работы.

Пракурор акругі Фултан Пол Говард заявіў, што смерць Рэйшарда Брукса ўяўляецца неабгрунтаванай, а гвалт з боку паліцыі — залішнімВласти Джорджии выберут наказание для полицейского, стрелявшего в Брукса.

Падзея адбылася на фоне масавых беспарадкаў у ЗША, якія прайшлі пасля гібелі Джорджа Флойда пры яго затрыманні паліцыяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў сітуацыю з гібеллю Рэйшарда Брукса «жахлівай», паабяцаўшы падпісаць 16 чэрвеня ўказ аб рэформе паліцыіТрамп рассказал о готовящейся реформе полицииТрамп намерен подписать распоряжение о реформе полиции 16 июняТрамп пообещал подписать указ о реформе американской полиции 16 июняTrump to sign police reform executive order on Tuesday.

17 чэрвеня Гарэту Ролфу прад’явілі ў наўмысным забойстве і яшчэ 10 абвінавачванняў. Дэвіну Бронсану прад’яўлена 3 абвінавачванніЭкс-полицейскому в деле об убийстве Брукса грозит смертная казньБывшему полицейскому в Атланте предъявили обвинения в убийстве Брукса. У жніўні 2022 года абвінавачванні з паліцыянтаў былі знятыя.

Зноскі

Катэгорыя:Падзеі 12 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2020 года Катэгорыя:2020 год у ЗША Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:Забойствы ў ЗША