{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" width="300px" style="margin: 1em; background: #fafafa; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; margin-right: 0em; margin-left: 2em;" align="right" |- style="background-color:#eeeeee; font-size:135%;" ! Агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі |- style="background-color:#ffffff; font-size:85%; text-align:center;" | Вы ўхваляеце змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі? Вынікі Так ці не Галасоў Доля Так % Не % Бюлетэняў у скрынях для галасавання Несапраўдных галасоў Усяго ўдзельнікаў галасавання Яўка Зарэгістраваных выбаршчыкаў Вынікі па суб’ектах федэрацыі Крыніца: ЦВК Расіі Агульнарасійскае галасаванне па папраўкам да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі () прайшло з 25 чэрвеня па 1 ліпеня 2020 года. Па выніку 77,92 % грамадзян, якія галасавалі, выказаліся «за», 21,27 % — «супраць». Яшчэ 0,81 % галасоў прызнаны несапраўднымі.
У студзені 2020 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць Канстытуцыю краіны і ўнёс у Дзяржаўную думу адпаведны законапраект№ 885214-7 О совершенствовании регулирования отдельных вопросов организации и функционирования публичной власти (законопроект в БД СОЗД ГД РФ). Пасля, у сакавіку ён быў прыняты (Закон аб папраўцы ад 2020/03/14 № 1-ФКЗ «Аб удасканаленні рэгулявання асобных пытанняў арганізацыі і функцыянавання публічнай улады»)16 марта 2020 г. Закон Российской Федерации о поправке к Конституции Российской Федерации от 14 марта 2020 г. N 1-ФКЗ «О совершенствовании регулирования отдельных вопросов организации и функционирования публичной власти» / Российская газета — Федеральный выпуск № 55(8109).
Згодна з артыкулам 3 (пункт 5) Закона, як і прапаноўваў кіраўнік дзяржавы, карэктывы ўступяць у сілу ў выпадку іх ухвалення на агульнарасійскім галасаванні (калі за іх прагаласуе больш за палову грамадзян, якія прынялі ўдзел у плебісцыце).
На галасаванне вынесена пытанне: «Вы ўхваляеце змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі?».
Усе 206 паправак закраналі главы 3—8 Асноўнага дакумента (аб федэратыўным ладзе, прэзідэнце, парламенце, урадзе, судовай уладзе і пракуратуры, мясцовым самакіраванні). Яны маглі быць зменены прыняццем спецыяльнага закона, які прайшоў праз Федэральны сход, і ўхваленага двума трацінамі рэгіянальных заканадаўчых органаў Федеральный закон «О порядке принятия и вступления в силу поправок к Конституции Российской Федерации» от 04.03.1998 N 33-ФЗ (в редакции Федерального закона от 08.03.2015 N 23-ФЗ).
У папраўках замацоўваліся сацыяльныя гарантыі грамадзян. У Канстытуцыі ўпершыню былі згаданыя, напрыклад, шлюб — саюз мужчыны і жанчыны, вера ў Бога, а таксама Дзяржсавет (яго роля ўзмацнілася). Рускі народ названы дзяржаваўтвараючым (па прыкмеце выкарыстання рускай мовы). Умацаваўся інстытут прэзідэнцтва. Са становішча, якое абмяжоўвае час праўлення «двума тэрмінамі запар», выключана слова «запар». Пры гэтым у дачыненні да тэрмінаў дзеючага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна адбылося «абнуленне», якое дазволіла яму вылучацца на гэтую пасаду яшчэ на два разы і ў выпадку перамогі на наступных выбарах — у 2024 і 2030 гадах — кіраваць краінай да 2036 года, чатыры перыяды адзін за адным. Фіксуецца права Канстуцыйнага суда блакаваць выкананне рашэнняў міжнародных арганізацый па матывах неканстытуцыйнасці такіх рашэнняў (орган валодае дадзеным паўнамоцтвам з 2015 года).
Вочнае галасаванне на ўчастках прайшло з 25 чэрвеня па 1 ліпеня, пры гэта 1 ліпеня аб’яўлена выхадным днём як уласна дата галасавання. Жыхары Масквы і Ніжагародскай вобласці, па прычыне распаўсюджвання ў гэтых рэгіёнах пандэміі каранавіруса, па жаданні маглі ўдзельнічаць у мерапрыемстве дыстанцыйна — з 25 па 30 чэрвеня.
Заўвагі
Катэгорыя:Чэрвень 2020 года Катэгорыя:Ліпень 2020 года Катэгорыя:2020 год у Расіі Катэгорыя:2020 год у палітыцы Катэгорыя:Рэферэндумы ў Расіі Катэгорыя:Выбары ў Расіі