Валерый Генадзевіч Котаў (, Рыбінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1965 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Белкааппраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Удзельнічаў у распрацоўцы тыпавых праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, прывязак, рэканструкцый і індывідуальных праектаў грамадзянскіх будынкаў у гарадах і сёлах Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя