Павел Паўлавіч Кракалёў (, г. Порхаў, Пскоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1955 годзе Харкаўскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірскім філіяле Дзіпраавіяпрама, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: будынак НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), новыя карпусы будынка ЦК КПБ (1975—1984), вытворчая база будуправы «Саюзмантажлегмаш» (1976) у Мінску, праект аднаўлення і рэканструкцыі сядзібы І. Я. Рэпіна — Здраўнёва Віцебскай вобласці (1983); у аўтарскім калектыве: будынак Мінскпраекта (1975), комплекс будынкаў Дома мод і Белбыттэхпраекта (1981), 9-павярховыя жылыя дамы па праспект Ракасоўскага і вуліцы Пляханава (1973—1982), будынак партархіва (1986).

Узнагароды 1—2-я прэміі на міжрэспубліканскім конкурсе за праект помніка беларускім і літоўскім партызанам (1970).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя