Ларыса Аляксееўна Краснабай (, Пружаны, Брэсцкая вобласць — , ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. З 1971 года — архітэктар, старшы архітэктар у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Барысава і жылой зоны, якая прылягае да вул. Гагарына (1976), тэхнічныя праекты мікрараёнаў № 2 (1976), 5 (1979), 3 (1982) па вул. Гагарына і мікрараёна па вул. Нармандыя-Нёман (1978) у Барысаве, праект парку ў Салігорску (1980).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя