Рэўміра Іванаўна Крываносава (, саўгас «Савецкая Сібір», Купінскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1964 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Цеплаэнергапраекце (Горкі), Брэстграмадзянпраекце, Мінскграмадзянпраекце, з 1982 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: прафтэхвучылішчы ў Вілейцы (1979), Жодзіне (1979, у аўтарскім калектыве), жылы дом па вул. Р. Люксембург у Мінску (1981), школа ў в. Любань Вілейскага раёна (1975).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Мінска