Ніна Аляксееўна Крылова (нар. , Горна-Алтайск, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. З 1965 года — старшы архітэктар, вядучы архітэктар у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы мікрараёнаў Курасоўшчына-1 (1966), Кабушкіна-1, 2 (1974—1977), 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Кабушкіна (1983), 333-кватэрны жылы дом у мікрараёне Курасоўшчына-1 (1971).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя