Міхаіл Фёдаравіч Кудзінаў (, с. Валыншына, цяпер Бялоўскі раён, Саратаўская вобласць — , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1937 годзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні Саратаўскага гарвыканкама, галоўным архітэктарам Сочы, начальнікам Упраўлення ўпаўнаважанага Савета Міністраў СССР па курорце Сочы—Мацэста, у Сачгарпраекце, з 1956 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, Мінскпраекце, з 1969 па 1982 гады — старшым навуковым супрацоўнікам у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Творчасць У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўваў генплан, праекты санаторных карпусоў, жылых дамоў у Саратаве, Сочы, Краснадары (1939—1941, 1946—1956), генплан (1961—1965), ПДП цэнтра (1963), праект планіроўкі і забудовы мікрараёна па вул. Валгаградскай (1966) у Мінску, схемы раённай планіроўкі абласцей БССР (1975).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Саратава Катэгорыя:Архітэктары Сочы Катэгорыя:Архітэктары Краснадара Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі