Яўген Козел (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».

Клубная кар’ера Выхаванец Столінскай ДЮСШ, у 2014 годзе далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта».

У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Антонам Кавалёвым быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000». Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы, так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча, і далучыўся да «Гарадзеі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым трывала гуляў у асноўным складзе «Гарадзеі». У верасні 2020 года вярнуўся ў «Шахцёр», дзе зноў стаў гуляць за дубль.

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду. У складзе рэчыцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр». У ліпені і жніўні правёў 3 матчы за асноўны склад «Шахцёра» (2 у Кубку Беларусі 1 у чэмпіянаце), пасля чаго выступаў толькі за дубль.

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2022 года пакінуў брэсцкую каманду і быў заяўлены за петрыкаўскі «Шахцёр».

У студзені 2023 года пакінуў петрыкаўскі клуб і адправіўся на прагляд у «Баранавічы». У лютым 2023 года афіцыйна папоўніў склад баранавіцкай каманды. У студзені 2024 года перайшоў у пінскую «Хвалю». У жніўні 2024 года пакінуў пінскі клуб і вярнуўся ў «Баранавічы».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 дубль Шахцёр (Салігорск) 12 3 2018 дубль Шахцёр (Салігорск) 8 0 2019 дубль Шахцёр (Салігорск) 18 7 2020 (1) Д1 Тукумс 2000 0 0 2020 (сяр.) Д1 Гарадзея 6 0 2020 (2) дубль Шахцёр (Салігорск) 5 2 2021 (1) Д1 Спадарожнік 13 2 2021 (2) Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0 2022 (1) Д1 Дынама 11 0 2022 (2) Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 6 0 2023 Д2 Баранавічы 15 5 2024 (1) Д2 Хваля 9 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тукумс 2000 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск