Антон Кавалёў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Старэйшы брат, Юрый Кавалёў, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера З 2017 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2019 года ў матчы супраць «Мінска» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.
У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Яўгенам Козелам быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000». Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Шахцёр», так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча. У другой палове 2020 года выступаў за дубль «Шахцёра».
У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку быў арандаваны клубам. Здолеў замацавацца ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр».
У студзені 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з «Шахцёрам», аднак хутка пакінуў клуб і стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2024 года трэніраваўся з варонежскім «Факелам», аднак пасля вярнуўся ў жодзінскі клуб і лютым падоўжыў з ім кантракт.
Міжнародная кар’ера 2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Шахцёр 4 0 2018 дубль Шахцёр 16 2 2019 Д1 Шахцёр 1 0 2020 (1) Д1 Тукумс 2000 0 0 2020 (2) дубль Шахцёр 8 1 2021 Д1 Іслач 25 0 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 3 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 16 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тукумс 2000 Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ