#1Lib1Ref — ініцыятыва Вікіпедыі, якая заахвочвае бібліятэкараў па ўсім свеце ўдзельнічаць у праекце інтэрнэт-энцыклапедыі, у тым ліку з дапамогай дадавання спасылак, што палепшчыць якасць артыкулаў.
Першая кампанія #Lib1Ref была прымеркавана да 15-годдзя з дня ўтварэння Вікіпедыі ў студзені 2016 года. Зыходзячы з прынцыпу «ад кожнага бібліятэкара — па адной спасылцы», арганізатары падлічылі, што калі б усе бібліятэкары на планеце выдаткавалі 15 хвілін, каб дадаць адну спасылку, аб’яднанымі намаганнямі англійская Вікіпедыя пазбавілася б усіх 350 000 адсутных спасылак. Першае кампанія адбывалася цягам тыдня з 15 па 23 студзеня 2016 года. Удзельнікі кампаніі апавядалі ў сацыяльных сетках пра кампанію і свае ўнёскі з дапамогай хэштэга #1Lib1Ref.
Вынікі першай кампаніі Першая кампанія скончылася 1232 унёскамі да 879 старонак, зробленымі 327 карыстальнікамі на 9 мовах — згодна з выкарыстаннем хэштэга #1Lib1Ref у апісанні зробленых змен. Верагодна, што гэта лічба не адлюстроўвае сапраўднага ўплыву кампаніі, бо, паводле назіранняў, многія ўдзельнікі не ўжывалі хэштэг у апісанні ўнёскаў. У Твітэры хэштэг #1Lib1Ref быў выкарыстаны ў больш чым 1100 паведамленнях звыш як 630 карыстальнікамі.
Рэгулярная падзея Кампанія была працягнута як штогадовае святкаванне да ўгодкаў Вікіпедыі. Яна стала трохтыднёвым мерапрыемствам і часткай GLAM-стратэгіі Фонда Вікімедыя заахвочвання бібліятэкараў да ўдзелу ва ўдасканаленні Вікіпедыі.
Спасылкі Партал праекта Wikimedia edit summary hashtag search: 1lib1ref
Катэгорыя:Гісторыя Вікіпедыі Катэгорыя:Бібліятэчная справа Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе