«Магілёўскія ведамасці» — дзяржаўная газета Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са снежня 1990 года і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласці.

На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, з якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука». Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926.

Гісторыя 26 снежня 1990 года ў Магілёве выйшаў першы нумар газеты «Магілёўскія ведамасці». Да 1994 года тыраж газеты перавысіў 90 000 асобнікаў. 22 лютага 2013 года ў выніку далучэння газет «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» было створана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». На жнівень 2013 года штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, з якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газеты «Магілёўскія ведамасці».

Галоўныя рэдактары Рыгор Кісель (1990—1994) Барыс Лагоўскі (1994—2004) Святлана Шутава (з 2004 года)

Спасылкі

Электронны зварот Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»

Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Магілёва Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:1990 год у Магілёве