Максім Кутузаў (нар. 1995, ) — беларускі пісьменнік, драматург і навуковец.

Біяграфія Скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2017 годзе. У 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўракон-2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс»Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі «Еўракон» з кнігай «Князь-ваўкалак». У 2019 годзе атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук. Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

Аўтар двух раманаў «Князь-ваўкалак» і «Porta Nigra», а таксама зброніка п’ес «Праклён Міндоўга».

Навуковая дзейнасць Даследуе нанатэхналогіі і магнітныя матэрыялы. З’яўляецца аўтарам шаснаццаці навуковых артыкулаў у англамоўных навуковых выданнях, мае індекс Хірша 5 https://scholar.google.ru/citations?user=nkEwimcAAAAJ&hl=ru.

Бібліяграфія Князь-ваўкалак (2017) Праклён Міндоўга (2019) Porta Nigra (2020)

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі