Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты спокліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!».
У мастацтве Беларускі нацыянальны дзеяч у Заходняй Беларусі (Польскай Рэспубліцы) Альбін Стаповіч напісаў песню «Беларусь перадусім!», у якой была прыпеўка:Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!Пазней гэтая песня стала гімнам Саюза беларускай моладзі і ўвайшла ў «Юнацкі сьпеўнік»Юнацкі спеўнік у электронным выглядзе.
Крама нацыянальнай беларускай сімволікі «Мой модны кут» выпусціла серыю цішотак, на якіх, акрамя малюнка, напісаны спокліч «Беларусь перадусім»Цішотка «Беларусь перадусім» .
Надпіс «Беларусь перадусім» нанесены на адваротны бок медаля «Гонар і Годнасць», заснаванага ў 2023 годзе Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі для ўзнагароджання асоб, якія праявілі выключную адданасць у служэнні БеларусіСерабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі.
Цікавінкі 15 лістапада 2016 года ў Гродне была прэзентаваная кніга, прысвечаная Генадзю Бураўкіну, пад назвай «Перадусім Беларусь»«Перадусім Беларусь»: у Гродне ўзгадалі Генадзя Бураўкіна. У 2012 годзе гурт «JAR» выдаў альбом «Беларусь перадусім» з аднайменнай песняй у імБеларусь перадусім.
Спасылкі
У СМІ Барыс Хамайда напярэдадні Дня Волі нагадаў віцебчукам, што «Беларусь перадусім!» «Беларусь перадусім!» Барыс Хамайда павіншаваў віцяблян з Днём Волі БЕЛАРУСЫ! АБАРОНІМ АЙЧЫНУ! Заява Партыі БНФ 17 сакавіка 2020 году: «Беларусь перадусім»
Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Беларусі