Шавуры — археалагічны помнік каля вёскі Шавуры Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на высокім і доўгім пагорку.
Апісанне
Памер 70×30 м. З боку поля захаваліся рэшткі вала. Адкрыў у канцы XIX стагоддзя Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1976 годзе і 1978 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,3—0,6 м, у ім знойдзены фрагменты ляпнога посуду. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Літаратура — С. 156.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Шавуры (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Днепра-дзвінская культура