Кірыл Радзівонаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да яе матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы». 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (3:1). Далей стаў трывала гуляць у стартавым складзе, але пазней пачаў заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля. У снежні 2020 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама».
У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона з дублем дынамаўцаў, некаторы час знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», а ў сакавіку на правах арэнды стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з мінскім «Дынама». Пазней праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым зноў быў арандаваны «Белшынай». У сезоне 2022 заставаўся іграком стартавага складу бабруйчан.
У студзені 2023 года на правах арэнды стаў іграком «Іслачы», дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач», аднак у студзені 2024 года вярнуўся ў клуб, падпісаўшы паўнавартасны аднагадовы кантракт.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 1 0 2018 дубль Дынама 19 0 2019 дубль Дынама 28 1 2020 (1) дубль Дынама 11 2 2020 (2) Д1 Смалявічы 7 0 2021 Д2 Белшына 30 1 2022 Д1 Белшына 24 0 2023 Д1 Іслач 20 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач