Юлій Раманавіч Лысоў (, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, мастак.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1953 г. Удзельнічаў у выстаўках з 1958.

Працаваў у Белдзяржпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у Белпрампраекце, галоўным архітэктарам аддзелаў у Белдзіпрахарчпраме, Белдзіпрагандлі, з 1973 па 1981 г. — дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): прамвузлы ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі (1962— 67), генпланы малых гарадоў Беларусі (1957—1959), помнікі У. І. Леніну, камсамольцам (1964) у Гомелі, ахвярам фашызму ў Браславе, Жлобіне, Смаленску (1958—1970).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Браслава Катэгорыя:Архітэктары Жлобіна Катэгорыя:Архітэктары Смаленска