Давыд (Якаў) Навумавіч Рубінштэйн (Вайхман; , Лодзь, цяпер Польшча — , Менск, НКУС) — беларускі навуковец, журналіст.

Біяграфія З сям’і рабочага. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у мінскай польскай газеце «Орка» («Ворыва»), «Рабочым». Навуковы супрацоўнік камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры БелАН.

Арыштаваны 4.8.1937 у кватэры № 64 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай, д. 148. Асуджаны «тройкай» НКУС 28.11.1937 за «шпіянаж на карысць разведкі буржуазнай Польшчы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.3.1956. Асабовая справа Р. (адноўленая) № 5897-с захоўваецца ў архіве КДБ СССР.

Літаратура