Раіса Фёдараўна Максіменка (, с. Уланава, Сумская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1968 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Краснаярскграмадзянпраекце, Белдзяржпраекце, Белкааппраекце, мастаком Мінскай фабрыкі «Камунарка».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Удзельнічала ў распрацоўцы ПДП новых жылых раёнаў Ачынска, Канска, Гродна (1968—1978), праектаў прафілакторыя ў Маладзечне, комплексу прадпрыемстваў гандлю і культбыту, гасцініцы «Юбілейная» ў Бабруйску (1973—1980).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна