Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў (нар. , Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітолаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску.
Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка), палітолаг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.
У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч.
З верасня 2019 года сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Гавары праўду». Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 годаvybary2020.by . У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесці цягам года новыя выбарыnn.by
Жыве ў вёсцы Воўкавічы. Жанаты, мае трох сыноў.
Пад канец 2020 года заняўся стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя»Андрэй Дзмітрыеў стварае «Нашу партыю». Затрыманы 12 жніўня 2021 года, вызвалены ў той жа дзень.
Зноў быў затрыманы 11 студзеня 2023 года. У красавіку 2023 года Дзмітрыеву прысудзілі 1,5 гады калоніі. У лютым 2023 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дзмітрыева палітычным зняволеным. Вызваліўся 20 красавіка 2024 года.
Зноскі
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020) Катэгорыя:Члены «Гавары праўду» Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»