Дзмітрый Максімавіч Мохаў (, с. Масляніна, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар, мастак-сцэнограф.
Біяграфія Вучыўся ў 1961—1964 гадах у БПІ. Скончыў у 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1965 года працаваў мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», начальнікам аддзела ў Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, з 1974 г — мастак у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце, у 1983—1994 гг. — галоўны мастак Тэатра-студыі кінаакцёра. З 1985 г. — выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 г. і Саюза тэатральных дзеячаў СССР з 1985 г. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Мастак-пастаноўшчык фільмаў «Горад майстроў» (1964), «Альпійская балада» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Я, Францыск Скарына…» (1970).
Аўтар праектаў інтэр’ераў грамадскіх і вытворчых будынкаў, рэстаўрацыі Слуцкай брамы ў Нясвіжы (1971—1973), вялікай залы Жыліцкага палаца (Магілёўская вобласць) і інш.; рэканструкцыі інтэр’ера Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (усе 1973), ратушы і прылеглых будынкаў у Віцебску (1995).
Аформіў больш за 200 спектакляў у музычных і драматычных тэатрах Расіі, Прыбалтыкі, Сярэдняй Азіі і Каўказа. Сярод спектакляў, аформленых на беларускай сцэне: у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета — «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1985) і «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі (1992); у Тэатры-студыі кінаакцёра — «Шчасце маё…» А. Чарвінскага (1983), «Гамлет» У. Шэкспіра (1987), «Генералы ў спадніцах» Ж. Ануя (1989); у Гомельскім — «Зойчына кватэра» М. Булгакава (1990), у Гродзенскім — «Уладзімір і Рагнеда» А. Дударава (1998) абласных драматычных тэатрах; у Тэатры юнага гледача — «Маленькі лорд» Ф. Бернета (1998). Для арганізацыі сцэнічнай прасторы выкарыстоўвае трансфармацыю сцэнічнай канструкцый, дэтальную распрацоўку павільёна, жывапіс, светлавую партытуру і ўвасабляе адухоўлены і паэтычны вобраз рэжысёрскай задумы.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі