Раміль Равільевіч Маскоў (, г. Янгіюль, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Фрунзенскі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Фрунзэ, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1981 г. — мастак-архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.

Творчаць Асноўныя працы: будынкі культурна-бытавога прызначэння ў Кыргызстане (1973—1975), Рэспубліканскае ўпраўленне пажарнай аховы па вул. Рэвалюцыйнай у Мінску, Дом творчасці Беларускага тэатральнага таварыства ў Астрашыцкім Гарадку (1976-80), інтэр’еры гасцініцы ў Барысаве, рэстарана «Папараць-кветка» ў Маладзечне (1981—1984).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя