Святлана Паўлаўна Мульчэўская (, Паўлаўск, Варонежская вобласць — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працавала архітэктарам, старшым архітэктарам у Белдзяржпраекце, з 1970 па 1982 г. — старшым выкладчыкам у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): серыі жылых дамоў з цэглы для забудовы Віцебска (1970), тыпавых эксперыментальных жылых дамоў з газасілікатнага бетону, гасцініца «Юбілейная» у Мінску (1969). Апублікавана звыш 20 навуковых і метадычных прац.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя