Мікіта Кастамараў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера З 2015 года выступаў за дубль «Віцебска», дзе з цягам часу замацаваўся. Сезон 2018 правёў у арэндзе ў «Нафтане», а ў красавіку 2019 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Оршы». У складзе гэтых клубаў у Першай лізе трывала выхадзіў у стартавым складзе.

Са студзеня 2020 года, пасля вяртання з арэнды, пачаў трэніравацца з «Віцебскам». Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня стаў гуляць за дубль і прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Гарадзеі» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы. У далейшым да канца сезона на поле ў Вышэйшай лізе не выхадзіў, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе і гуляў за дубль.

У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, правёў усе 33 матчы ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Віцебск» і неўзабаве падоўжыў кантракт з клубам. У сакавіку 2022 года зноў далучыўся да «Нафтана» на правах арэнды. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Віцебск». У кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам». Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб і стаў трэніравацца з «Макслайнам», з якім у лютым падпісаў пагадненне.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Віцебск 4 0 2016 дубль Віцебск 13 1 2017 дубль Віцебск 22 0 2018 Д2 Нафтан 16 1 2019 Д2 Орша 21 0 2020 Д1 Віцебск 1 0 2021 Д2 Нафтан 33 3 2022 (1) Д2 Нафтан 8 0 2022 (2) Д1 Віцебск 10 0 2023 Д2 Віцебск 28 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн