Уладзімір Іванавіч Начараў (, с. Мракава, Кугарчынскі раён, Башкірская АССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, з 1980 года — начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст тэхнічнага аддзела ў Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексы гасцініц «Юбілейная» (1968), «Планета» (1980), навучальна-лабараторны корпус УЗЭІС (1982) у Мінску, комплекс Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1978), мікрараён Аршанскі (1983) у Магілёве, інжынерна-вылічальны цэнтр абласнога кіравання ў Гродне (1985).
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя