Давыдзе́нка — прозвішча. Утварэнне з фармантам -енка ад антрапоніма Давыд з семантыкай «нашчадак названай асобы»Павел Сцяцко. Онімы пісьменнікаў. // «Роднае слова» № 8, 2016.
Вядомыя носьбіты Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 1951) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1990). Кацярына Давыдзенка — французская актрыса беларускага паходжання. Леанід Мікалаевіч Давыдзенка (нар. 1941) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай тэорыі. Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка (нар. 1933) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1964). Наталля Аляксееўна Давыдзенка (Марына Наталіч) (нар. 1950) — беларуская паэтка і празаік.