Барыс Сямёнавіч Папоў (, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Іркуцку, з 1970 года — галоўны архітэктар архітэктурна-будаўнічага, тэхнічнага аддзелаў у Белмясцпрампраекце, кіраўнік майстэрні Белдзяржпраекта, з 1980-га — начальнік аддзела па будаўніцтве і архітэктуры гарвыканкама, галоўны архітэктар Бабруйска, з 1989 года — дырэктар Белдзяржпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): друкарня ў Барысаве (1975), навукова-вытворчая зона АН БССР у Сцяпянцы — аддзяленне хімічных навук (1982), інстытуты арганічнай хіміі (1974), геахіміі і геафізікі (1971) у Мінску.

Узнагароды Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР (1978).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Мінска