Валерый Мікалаевіч Гурын (, Віцебск — ) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2001), доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961). У 1966—1984 гадах асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, у 1984—2005 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1991—2003 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар Белдзяржуніверсітэта.

У 1995—2002 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2001—2005 — галоўны рэдактар часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». «Серыя медыка-біялагічных навук» (з 2004 года — «Навіны медыка-біялагічных навук»).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах тэрмарэгуляцыі і сістэмнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў. Ім распрацавана канцэпцыя інтэгратыўнасці ролі холінергэтычных нейронаў мозгу, развіваецца ўяўленне аб растармажэнні як прынцыпе працы нервовых цэнтраў. Вывучана роля вегетатыўнай нервовай сістэмы і нейрамедыаторных сістэм мозгу ў рэгуляцыі ліпіднага абмену пры стрэсе. Праведзены даследаванні ролі протэіназ мозгу ў рэгуляцыі працэсаў цеплаабмену і механізмаў узаемадзеяння сістэм тэрмарэгуляцыі і імунітэту, распрацаваны новыя прынцыпы і метады размежавання рэчываў антаганістычнага дзеянні сярод нейратропных сродкаў і новыя спосабы выклікання гіпертэрміі. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне магчымасці карэкцыі змяненняў, выкліканых у арганізме дзеяннем фактараў прамысловых экасістэм, з выкарыстаннем імунамадулятараў і рэгуляторных пептыдаў.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.

Асноўныя працы Холинергические механизмы регуляции обменных процессов. Мн.: Беларусь, 1975. Центральные механизмы терморегуляции. Мн.: Беларусь, 1980. Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн.: Беларусь, 1986. Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн.: Наука и техника, 1989. Механизмы лихорадки. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. Терморегуляция и биологически активные вещества крови. Мн.: Бизнесофсет, 2004 (совм. с Гуриным А.В).

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Механізмы тэрмарэгуляцыі ў норме і паталогіі»ГУРЫН Валерый Мікалаевіч. Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998).

Крыніцы

Літаратура

Русецкий, А. В. Гурин Валерий Николаевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 47—49. Улащик, В. С. Академик В. Н. Гурин: творческий портрет / В. С. Улащик // Здравоохранение. — 2008. — № 1. — С. 59—62. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 94—95. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.

Спасылкі Валерый Мікалаевіч Гурын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ