Ніл Мікалаевіч Дарожкін (нар. , Бранск — ) — вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў, паэт. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979)Нацыянальная бібліятэка Беларусі/ ЛІСТАПАД .

Біяграфія Скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут (1952). З 1955 года асістэнт Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1959 года аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР.

У 1963—1971 гадах старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечорназёмнай зоны СССР (Мінск), у 1971—1991 гадах загадчык лабараторыі Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. З 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць Даследаванні ў галіне фізіка-тэхнічных асноў стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўкі абсталявання і матэрыялаў для працэсу прыпякання іх на паверхнях дэталяў машын.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 22 манаграфій, больш за 300 вынаходак.

Прэміі Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 года за ўдзел у распрацоўцы і ва ўкараненні ў вытворчасць новых спосабаў і абсталявання для аднаўлення і ўмацавання дэталяў машын электракантактнай прываркай прысадачных матэрыялаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка»Ніл Мікалаевіч Дарожкін.

Асноўныя працы Упрочение и восстановление деталей машин металлическими порошками. Мн., 1975. Электрофизические методы получения покрытий из металлических порошков. Рига, 1985 (в соавт.). Центробежное припекание порошковых покрытий при переменных силовых воздействиях. Мн., 1993 (в соавт.).

Спасылкі Ніл Мікалаевіч Дарожкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР