Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) — беларускі аналітычны цэнтр, які працуе ў трох кірунках: уцягванне грамадства ў абмеркаванне рэформаў, правядзенне незалежных даследаванняў, падтрымка новых лідараў.
Створаны ў 2012 годзе. Заснавальніка арганізацыі і дырэктар па даследаваннях — Рыгор АстапеняРыгор Астапеня, выканаўчы дырэктар — Антон РаднянкоўАнтон Раднянкоў.
З 2012 года Цэнтр новых ідэй зладзіў 77 анлайн- ды афлайн-мерапрыемстваў у 9 беларускіх гарадах, арганізаваў 3 доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы, набраў больш за 35 тыс. падпісантаў у сацыяльных сетках і штотыдзень з 2016 выпускае Ідэйны падкаст. Штогод Цэнтр новых ідэй публікуе Рэйтынг беларускіх гарадоў. Каманда ЦНІ налічвае 19 чалавекДасягненні, каманда і місія Цэнтра новых ідэй.
Гісторыя
Цэнтр новых ідэй узнік у 2012 годзе першапачаткова як студэнцкі анлайн-часопіс «Ідэя». Яго заснавальнікі ставілі мэту стаць беларускім адпаведнікам брытанскага выдання The Economist, з фокусам на сусветнай палітыцы і эканоміцы.
У 2017 годзе анлайн-часопіс пераўтварыўся ў некамерцыйную ўстанову «Цэнтр новых ідэй». Яна пазіцыянавала сябе як грамадская арганізацыя, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакатаванні.
У 2020 годзе арганізацыя ператварылася ў аналітычны цэнтр.
У 2025 годзе ўлады Беларусі аб’явілі Цэнтр новых ідэй экстрэмісцкім фарміраваннем, а яго інтэрнэт-старонкі — экстрэмісцкімі матэрыяламі. У 2026 годзе Цэнтр аб’явілі экстрэмісцкім фарміраваннем у другі раз
Даследчая дзейнасць
Асноўнымі аналітычнымі прадуктамі Цэнтра новых ідэй з’яўляюцца: Рэйтынг беларускіх гарадоў і Індэкс беларускай будучыні.
Рэйтынг беларускіх гарадоў
Рэйтынг беларускіх гарадоў ацэньвае гарады паводле пяці паказнікаў: дэмаграфічнай устойлівасці, стану эканомікі, якасці жыцця, празрыстасці кіравання і турыстычнай прывабнасці. ЦНІ складае і публікуе яго з 2018 годаРэйтынг беларускіх гарадоў — 2018. Версія 2019 годаРэйтынг беларускіх гарадоў — 2019 ўлічвала гарады, якія маюць больш за 50 тыс. насельніцтва. Абодва гады першае месца па агульных выніках займаў Мінск.
Індэкс беларускай будучыні
Індэкс беларускай будучыні — гэта экспертнае апытанне, якое паказвае, як Беларусь можа выглядаць праз 5 гадоў паводле 24 паказнікаў, што тычацца эканамічных перспектываў, сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця, адукацыйнага і навуковага патэнцыялу ды грамадска-палітычныя трэндаў. Паводле версіі Індэкса за 2019 годІндэкс беларускай будучыні — 2019, па 15 паказніках Беларусь чакае стагнацыя, па 3 — пагаршэнне, і па 4 — паляпшэнне.
Падзеі і адукацыйныя праграмы
Штогод Цэнтр новых ідэй ладзіць дзве буйныя канферэнцыі пра будучыню Беларусі — Belarus Future Unconference і Reshape. Выступоўцамі на гэтых канферэнцыях былі такія беларускія грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы, як Юрый Зісер, Станіслаў Шушкевіч, Альгерд Бахарэвіч.
Акрамя гэтага, Цэнтр новых ідэй зладзіў больш за 70 публічных афлайн- і анлайн-мерапрыемстваў у Беларусі, прысвечаных сацыяльным, эканамічным і палітычным выклікам.
Гэтаксама ЦНІ праводзіць доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы: Школу маладых рэфарматараўШкола маладых рэфарматараў для маладых лідараў, Belarus Urban Fellowship для рэгіянальных актывістаў і Vitali Silitski Fellowship для маладых даследчыкаў.
Ідэйны падкаст
З 2016 года ЦНІ штотыдзень выпускае «Ідэйны падкаст». Старонка Ідэйнага падкастаПадкаст пазіцыянуецца як «штотыднёвая гутарка пра Беларусь здаровага чалавека». «Ідэйны падкаст» выходзіць штотыдзень, вядуць яго Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў ды Іван Шыла.
У розны час гасцямі падкаста былі такія грамадскія, палітычныя, эканамічныя, культурныя дзеячы, як Сяргей Гурыеў, Святаслаў Вакарчук, Віталь Шкляраў, Наталля Зубарэвіч, Жанна Нямцова, Андрэй Маўчан, Павел Данэйка, Сяргей Чалы, Арцём Шрайбман і іншыя.
Крыніцы
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2012 годзе