Эдуард Міхайлавіч Саві́цкі (нар. , Буда-Кашалёва, БССР) — савецкі і беларускі гісторык-архівіст. Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1997).
Біяграфія У 1954—1959 гадах вучыўся ў . У 1959 годзе стаў навуковым супрацоўнікам, а ў 1964 годзе — намеснікам дырэктара па навуковай працы Цэнтральнага гістарычныга архіва БССР. У 1968 годзе пачаў працаваць рэдактарам у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1973 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, у 1977 годзе — Інстытута гісторыі АН БССР. З 1982 года працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, з 1987 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1990 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, у 1992 годзе — Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі БеларусьМіхаіл Смальянінаў. Савіцкі Эдуард Міхайлавіч // — С. 201.. У 1996—2001 гадах быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.
Навуковая дзейнасць У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.)»Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.) : диссертация ... кандидата исторических наук : 07.00.00. — Минск, 1968. — 371 с.. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі рабочага руху ў Беларусі ў 1907—1917 гадах. Даследуе праблемы сялянскага, рабочага і рэвалюцыйнага руху, развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Адзін з аўтараў першага тома «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», які выйшаў у 1984 годзе, «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Складальнік зборніка дакументаў і матэрыялаў «Бунд у Беларусі, 1897—1921», які выйшаў у 1997 годзе.
Асноўныя працы Савицкий Э. М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 — февраль 1917 гг.) / Э. М. Савицкий; Науч. ред. К. И. Шабуня. — Минск: Наука и техника, 1981. — 182 c. Савицкий Э. М. Рабочий класс Белоруссии в Великой Октябрьской социалистической революции / Э. М. Савицкий. — Минск: О-во «Знание» БССР, 1987. — 21 c. Бунд в Беларуси. 1897―1921: Документы и материалы / Сост. Э. М. Савицкий. — : БелНИИДАД, 1997. — 608 c. Органы местного управления и самоуправления в Республике Беларусь (1991—2010 гг.) : справочник / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела ; автор-разработчик Э. М. Савицкий. — Минск: БелНИИДАД, 2019. — 164 с. — ISBN 978-985-7131-28-0.
Літаратура
— С. 200—201.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Буда-Кашалёве Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі МДГАІ Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі