Тадэвуш Сакалоўскі () — польскі спартсмен беларускага паходжання. Падпольшчык Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 25 верасня 1905 года ў в. Жамыслаўль Ашмянскага павета Віленскай губерні.

У 1930-я гады служыў у польскай арміі. Актыўна займаўся конным спортам.

У 1932 годзе ён стаў срэбным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату Польшчы па конным спорце, у 1935 годзе заваяваў бронзавы медаль, а ў 1936 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Польшчы.

У 1936 годзе прыняў ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Берліне. Выступаў на кані па мянушцы «Збег»Олимпийские мифы довоенной Беларуси .

У верасні 1939 года ў складзе танкава-механізаванай брыгады абараняў Варшаву. Пасля заканчэння актыўных баявых дзеянняў здолеў праз Венгрыю перабрацца ў Францыю, адтуль — у Вялікабрытанію, дзе апынуўся ў спецыяльным ваенным фарміраванні — «Ціхацёмныя». Гэта было свайго роду сакрэтнае элітнае падраздзяленне. Пасля праходжання ў Шатландыі спецыяльнага курса падрыхтоўкі па разведвальнай і дыверсійнай дзейнасці ў ноч на 31 сакавіка 1942 года маёр Тадэвуш Сакалоўскі (Тадэвуш Серафін, псеўданім «Троп» (След)), быў перакінуты на акупаваную тэрыторыю. Тут ён быў прызначаны камандзірам аднаго з аддзяленняў падпольнай арганізацыі «Вахляж» («Веер»), якое размяшчалася ў Мінску. Мэтай арганізацыі з’яўляліся дыверсіі на асноўных чыгуначных лініях ў прыфрантавой паласе.

Пад Ратамкай 9 снежня 1942 года «вахляжаўцаў» затрымалі, бо ў тую ж ноч непадалёку савецкія патрыёты пусцілі пад адхон нямецкі ваенны эшалон, і з самай раніцы акупацыйныя ўлады адшуквалі падпольшчыкаў. Адзін з байцоў не вытрымаў катаванняў і стаў даваць паказанні. На працягу некалькіх дзён немцы затрымалі многіх удзельнікаў арганізацыі, у тым ліку і кіраўніцтва на чале з Сакалоўскім.

6 лютага 1943 года дом, дзе размяшчалася канспіратыўная кватэра, акружылі немцы і паліцаі. У баі арганізатары вызвалення групы Сакалоўскага загінулі. Затым у турме немцы ўчынілі расправу і над арыштаванымі польскімі. Сярод загінулых быў і Тадэвуш СакалоўскіБарьер № 13.

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года