Капліца — колішняя каталіцкая капліца, якая існавала на Кальварыйскіх могілках у вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад Барысава.
Гісторыя
У XVIII стагоддзі была ўзведзена драўляная капліца ў стылі барока — С. 135. Замест яе ў пачатку XX стагоддзя была пабудавана новая драўляная капліцаŻyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць ЕзусаПамяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве.
У алтары капліцы знаходзілася цудатворная фігура Ісуса Хрыста — драўляная скульптура XIX стагоддзя. Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі.
Капліцу знішчылі ў 1950-я гады, паводле іншых звестак яна была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе. Але фігуру Езуса вернікі выратавалі і захавалі, і ў 1989 годзе яна была вернута ў адноўлены барысаўскі касцёл.
У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам пад стромкім двухсхільным гонтавым дахам з цыбулепадобным купалам на 2-ярусным 8-гранным барабане па цэнтры вільчыка. Над высокім трохвугольным франтонам фасада ўзвышалася каркасная сігнатурка-званічка. Над шырокім прамавугольным уваходам знаходзілася акно хораў. Прамавугольнымі, высока ўзнятымі аконнымі праёмамі расчлянёны і бакавыя, вертыкальна ашаляваныя фасады.
Літаратура
Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.
Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі (Барысаў) Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Зніклі ў 1961 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі