«Мая малітва» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1912 годзе і ўпершыню апублікаваны ў газеце «Наша Ніва».
Апісанне У развіццё спецыфічнага для мастакоўскага светапогляду пантэістычнага светапогляду, паэт кажа: малюся свабоднаму ветру, малюся агню, малюся жывучай вадзіцы. Гэты верш, іншыя творы з прыкметамі мастацкага пантэізму сёй-той прыняў за паганства, ці, прынамсі, за схільнасць паэта да паганскай аксіялогіі. Вульгарны сацыялагізм падтасаваў багаборчыя матывы Купалы пад бальшавіцкі атэізм.
Мастацкія ўвасабленні У 1994 годзе спалучаны і крыху зменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты з верша 1912 года, а асноўны тэкст — з ранняга верша 1906 года, пры гэтым у прыпеве слова «загон» замененае на слова «народ», а замест Купалавага «распетаю душой» ужыта акрэсленне «распятаю») паклаў на музыку кампазітар, удзельнік гурта «Песняры» А. Моўчан. Выконваў песню «Малітва» кіраўнік гурта Ул. Мулявін.
Значэнне Крытыкі адзначалі праграмнасць купалаўскага верша не толькі для самога аўтара, але і для ўсёй беларускай літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння:
Літаратура
Спасылкі
Гуказапіс песні «Малітва» гурту «Песняры» на сайце YouTube
Катэгорыя:Вершы Янкі Купалы Катэгорыя:Творы 1912 года